Першая партыя беларускіх калійных угнаенняў прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку

"Беларуськалій"

"Беларуськалій"

Першы карабель з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку. Ён прывязе 30 тысяч тон хларыду калію ў порт Новага Арлеана. Пра гэта паведамляе галіновае агенцтва Argus Media.

Гэта будзе першая партыя ўгнаенняў, якую Злучаныя Штаты набылі ў Беларусі за апошнія чатыры гады.

Пастаўкі сталі магчымыя пасля таго, як у сакавіку 2026-га кіраўніцтва ЗША зняла санкцыі з "Беларуськалія" ўзамен на вызваленне 123 палітвязняў. Санкцыі дзейнічалі ад жніўня 2021 года. Акрамя "Беларуськалія" пад іх пазней трапілі іншыя афіляваныя з ім кампаніі.

Перамовы пра пастаўкі калійных угнаенняў вяліся і падчас нядаўняй сустрэчы Лукашэнкі з Джонам Коўлам, пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі. Лукашэнка дамогся, каб Штаты размарозілі каля 44 млн долараў у Сіцібанку за ранейшыя пастаўкі ўгнаенняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.