Вы тут

Перапіс насельніцтва: у Мінску ўжо жыве больш за 2 млн чалавек

Вынікі перапісу / Еўрарадыё

У Мінску жыве 2 мільёны 18 тысяч чалавек. Такія вынікі паказаў перапіс, які прайшоў у Беларусі ў кастрычніку 2019 года. 

Агулам насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў 413 тысяч чалавек. Гэтыя лічбы былі агучаныя кіраўніцтвам Белстата на прэс-канферэнцыі 20 лютага.

Такім чынам, насельніцтва сталіцы — гэта больш за 20% ад колькасці жыхароў краіны.

Дарэчы, па стане на 1 кастрычніка ў Мінску жыло 1 мільён 993 тысячы чалавек. А цалкам насельніцтва краіны, па звестках Белстата, складала 9 мільёнаў 475 тысяч чалавек.

Журналіст газеты "Белорусы и рынок" Андрэй Александровіч запытаўся, хто стаў двухмільённым жыхаром Мінска і хто, адпаведна, атрымае кватэру ад кіраўніцтва горада. Кіраўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева канстатавала, што вызначыць двухмільённага насельніка немагчыма, таму пытанне з кватэрай, відаць, давядзецца зняць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.