Пенсіянерам даюць зніжку на праезд у прыгарадных электрычках

Пенсіянерам даюць зніжку на праезд у прыгарадных электрычках

З 1 траўня пенсіянерам даюць 50-адсоткавую зніжку на праезд у прыгарадных электрычках і дызель-цягніках эканомкласа. Льготны тарыф для грамадзянаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, уводзяць штогод на перыяд сельскагаспадарчых працаў — з 1 траўня па 30 верасня, нагадвае прэс-служба Беларускай чыгункі. Такая норма прадугледжаная ўказам “Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў”.

Пры гэтым Белчыгунка інфармуе, што льготы не распаўсюджваюцца на праезд у цягніках регіянальных лініяў бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама на цягнікі гарадскіх лініяў.

Квіткі са зніжкай прадаюць у касах пры падачы арыгіналу пенсійнага пасведчання. Гэты дакумент трэба мець пры сабе і падчас паездкі.

Льготныя квіткі можна аформіць таксама ў тэрміналах самаабслугоўвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі