Пажары ў расійскім Забайкаллі перайшлі мяжу Манголіі

Лясныя пажары ў расійскім Забайкаллі захопліваюць усё новыя тэрыторыі: 18 красавіка агонь перасёк мяжу з Манголіяй і цяпер гарыць стэп па абодва бакі мяжы. Пра гэта паведамляе тэлеканал “Дождь” са спасылкай на кіраўніка ляснога аддзелу расійскага падраздзялення Greenpeace Аляксея Ярашэнку. Эколаг прыводзіць дадзеныя спадарожнікавай здымкі сістэмы FIRMS з тэрмакропкамі.
 
Цяпер пажар распаўсюджваецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку ў бок мяжы з Кітаем, да якога ў суботу заставалася меней за ста кіламетраў.

Паводле ацэнак эколага, на тэрыторыі Расіі стэпавы пажар распаўсюдзіўся на плошчы каля трыццаці тысяч гектараў. Ярашэнка сцвярджае, што МНС не разглядае стэпавыя пажары як лясныя, таму ў афіцыйных зводках яны не фігуруюць.

Раней забайкальскае ўпраўленне МНС паведаміла пра стабілізацыю пажарнай абстаноўкі ў рэгіёне. Тушэннем пажараў цяпер займаюцца болей за тры тысячы чалавек, якія выкарыстоўваюць болей за 300 адзінак тэхнікі.

Усяго ў выніку хуткага распаўсюду агня ў Забайкаллі згарэлі каля 500 жылых і дачных дамоў, пацярпелі болей за 21 тысячу чалавек, пяць чалавек загінулі.

Фота: chita.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі