Вы тут

"Паўночны паток-2" пачалі напаўняць газам

"Паўночны паток-2" / РБК​

Працэдура па запаўненні газам першай ніткі газаправода "Паўночны паток-2" пачалася ў панядзелак, паведамляе аператар Nord Stream AG 2.

Нітка будзе напаўняцца газам паступова для таго, каб дасягнуць аб'ёму і ціску, неабходных для далейшага тэхнічнага тэставання. У гэты час на другой нітцы працягваюцца пусканаладачныя працы.

Дацкае энергетычнае агенцтва пацвердзіла, што кампанія Nord Stream AG 2 выканала ўсе ўмовы для таго, каб ўвесці другую нітку газаправода ў эксплуатацыю.

6 верасня "Газпрам" заявіў аб завяршэнні прац па ўкладцы труб "Паўночнага патоку-2", а праз чатыры дні — аб заканчэнні будаўніцтва газаправода. Як паведамляла Еўрарадыё, Расія спадзяецца пусціць газ па "Паўночым патоку-2" да канца года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.