Вы тут

Расія спадзяецца пусціць газ па "Паўночным патоку — 2" да канца года

Пракладка "Паўночнага патоку-2" па моры / Dw.com​

Першы газ па "Паўночным патоку — 2" можа быць пастаўлены ў найбліжэйшы ацяпляльны сезон да канца 2021 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на старшыню праўлення "Газпрама" Аляксея Мілера.

Расийскі бок запэўнівае, што для запуску газаправода створаныя ўсе неабходныя магутнасці.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла аб тым, што ЗША могуць ізноў увесці санкцыі супраць "Паўночнага патоку — 2", калі Украіна сутыкнецца з энергетычнымі праблемамі праз дзеянні іншых дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.