Патрыцыя Свіціна грае анлайн-канцэрт у клубе "Бруге", а пасля ён закрываецца

Патрыцыя Свіціна грае анлайн-канцэрт у клубе "Бруге", а пасля ён закрываецца

Мінскі клуб "Бруге" перапыняе працу праз каранавірус. Усе карцэрты паадмяняліся, а ўласнік будынка не лічыць магчымым зменшыць арэндную плату ці даваць адтэрміноўку па плацяжах. Таму сёння ў "Бруге", найхутчэй, апошні канцэрт на некалькі найбліжэйшых месяцаў.

Хто ж грае? На сцэне этна-праект Патрыцыі Свіцінай. Гурт зайграе шмат старых і новых песень, а таксама прэзентуе міні-альбом з чатырох трэкаў: "Як на Йвана", "Прапіто", "Šarena gajda" і "ВедзьмаВароціца". У "афлайне" альбом выпушчаны на драўлянай флэш-карце.

Таксама на сцэну выйдзе Алесь Чумакоў — удзельнік фолк-гурта "Стары Ольса". Ён прадставіць аўтарскую праграму з гуслямі — пакажа гуслі з незвычайнага боку. Яшчэ адным госцем стане мужчынскі склад гурта "Ветах", які пакажа традыцыю беларускага мужчынскага спеву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі