Першая ахвяра каранавіруса: мінскі клуб "Бруге" залёг на дно

"Бруге" залёг на дно / Relax.by
"Бруге" залёг на дно / Relax.by

Па сацсетках папаўзлі трывожныя чуткі пра тое, што мінскі клуб "Бруге" закрываецца. Маўляў, ва ўстанову, дзе раней праходзілі многія нефармальныя канцэрты, праз каранавірус ніхто не ходзіць.

Еўрарадыё датэлефанавалася да тэхнічнага дырэктара клуба Дзяніса Максімава. Ён расказаў, што "Бруге" згортвае працу да двух дзён на тыдзень. У найбліжэйшы час клуб будзе працаваць толькі ў выхадныя.

Сакавік і красавік — "высокі сезон" для клубных канцэртаў. Але цяпер пляцоўка прастойвае — прывозіць артыстаў папросту няма магчымасці. Для "Бруге" гэта катастрофа.

— Мы адмянялі толькі тыя канцэрты, якія адмянялі самі арганізатары. Клубы маюць, груба кажучы, сакавік-красавік — гэта вясновыя месяцы, якія сезонныя па канцэртах, за іх набіраюць фінансавую тлушчавую масу, каб выжыць летам. Трэба разумець, што летам за месяц можа прайсці ўсяго адно мерапрыемства. Лета — гэта стратны час для канцэртнай пляцоўкі, — расказвае Максімаў.

Каб неяк плыць, клуб папрасіў уладальніка будынка знізіць арэндную стаўку. Памяшканне належыць дзяржаўнаму Цэнтральнаму навукова-даследчаму праектна-тэхналагічнаму інстытуту (ЦНІІТУ). Па словах тэхнічнага дырэктара "Бруге", арэндадаўца дапамагчы адмовіўся.

— Мы нават не просім падаткі нам дараваць. Хоць бы арэнду, камунальныя паслугі замарозіць. Мы нават не просім бясплатна нас трымаць, а хоць бы адтэрміноўку даць да восені па плацяжах, гэтага было б дастаткова, каб пачаць працаваць, — працягвае Дзяніс Максімаў. — Лагічна было б цяпер закрыцца на каранцін і атрымаць фінансавыя вакацыі. Але гэта ў прынцыпе нікога не цікавіць. Калі арандатар не пойдзе насустрач, то ўжо нічога не паправіць.

 

Первая жертва коронавируса: минский клуб “Брюгге” залёг на дно

Найбліжэйшае мерапрыемства ў "Бруге" запланавана на 15 красавіка. Ці наканавана яму адбыцца — загадваць не будзем. Шчыра жадаем, каб клуб паспяхова перажыў цяжкія часы і застаўся на плаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі