Пасля смерці дзіцяці ў Ганцавічах у Мінску стварылі спецкамісію

Пасля смерці дзіцяці ў Ганцавічах у Мінску стварылі спецкамісію

Міністэрства аховы здароўя Беларусі стварыла спецкамісію, якая будзе высвятляць абставіны смерці 2-месячнага дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне. Яна складаецца з розных спецыялістаў, інфармуе БЕЛТА. Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 13 жніўня ў ФАПе ў вёсцы Вялікія Круговічы. Бацькі прывезлі на прышчэпку сваё дзіця. Аднак пасля яе хлопчык стаў задыхацца. "Хуткая" завезла дзіця ў бальніцу ў Ганцавічы, але выратаваць яго жыццё не ўдалося. Следчы камітэт праводзіць расследаванне.

У Беларусі часова прыпынілі выкарыстанне імунабіялагічных сродкаў серыі, якія ўводзілі дзіцяці. Вядома, што працэдуру выконваў медработнік Агарэвіцкай амбулаторыі, які спецыяльна прыехаў для агляду дзяцей. Ён прапрацаваў ужо 30 гадоў і дагэтуль прэтэнзій да яго не ўзнікала.

Партал tut.by паведамляе, што памерлага хлопчыка звалі Кірыл. У сям'і ён быў малодшым дзіцём, старэйшаму 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі