У Ганцавічах пасля прышчэпак памерла 2-месячнае дзіця

У Ганцавічах пасля прышчэпак памерла 2-месячнае дзіця

У Ганцавіцкай бальніцы пасля прышчэпак памерла 2-месячнае дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося 13 жніўня. Прышчэпку рабілі на ФАПе ў вёсцы Вялікія Круговічы. Як інфармуе сайт ganc-chas.by, працэдуру выконваў медработнік Агарэвіцкай амбулаторыі, які спецыяльна прыязджаў для агляду дзяцей. Ён прапрацаваў ужо 30 гадоў і прэтэнзій да яго не ўзнікала. Падкрэсліваецца, што дзіця было "абсалютна здаровае" (гэта быў хлопчык).

БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт дадае, што дзіця на фельчарска-акушэрскі пункт прывезлі яго бацькі. Пасля некалькіх прышчэпак яно стала задыхацца. На месца прыехала "хуткая", якая адвезла дзіця ў Ганцавічы ў бальніцу. Аднак выратаваць жыццё не ўдалося.

Праверку па факце смерці праводзіць Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта. У горад прыехала кіраўніцтва ўпраўлення СК па Брэсцкай вобласці. Вывучаюцца дакументы, прэпараты, прызначаны экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі