Паркі, дзе Ціханоўская магла б правесці мінскі мітынг 6 жніўня, занятыя

Мітынг Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня / Еўрарадыё
Мітынг Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня / Еўрарадыё

У Мінску ўсяго 6 месцаў, дзе ўлады дазволілі кандыдатам у прэзідэнты агітаваць людзей за сваё абранне. Гэта парк Дружбы народаў, парк 50-годдзя Кастрычніка, Кіеўскі сквер, сквер Жукава, парк Грэкавай і Тучынскі сквер. Увечары 6 жніўня, калі Святлана Ціханоўская запланавала вялікі мітынг у Мінску, яны будуць занятыя іншымі мерапрыемствамі.

Ціханоўская планавала сустрэцца з выбаршчыкамі ў парку Дружбы народаў. Гэта самая прасторная з даступных пляцовак. Але ўчора стала вядома, што 6 жніўня ў парку Дружбы народаў з 17:00 да 21:30 пройдзе гарадское свята — Дзень чыгуначных войскаў. Пляцоўка занятая "музычнымі вечарамі" ўвесь тыдзень да выбараў.

Паспрабаваўшы перанесці свой мітынг на іншую даступную пляцоўку, аб'яднаны штаб Ціханоўскай сутыкнуўся б з аналагічнай праблемай.

У парку 50-годдзя Кастрычніка 6 жніўня плануюць правядзенне акцыі "#РаЗАм", прымеркаванай да святкавання Дня моладзі. Пра гэта Еўрарадыё расказалі ў адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

Наогул гэта свята адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Але ў Мінску вось так.

 

Парки, где Тихановская могла бы провести минский митинг 6 августа, заняты

Кіеўскі сквер таксама будзе заняты. У адміністрацыі Цэнтральнага раёна Еўрарадыё паведамілі, што плануюць правесці "Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі".

У скверы Жукава плануецца "спартыўна-аздараўленчае свята "Беларусіяда".

У парку Грэкавай таксама плануецца мерапрыемства. У адміністрацыі Ленінскага раёна не змаглі ўдакладніць якое — "гэта трэба падымаць планы, патэлефануйце ўвечары".

Адзінае месца для агітацыі, якое можа аказацца свабодным, — Тучынскі сквер. І тое таму, што ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна раніцай 4 жніўня проста не знайшлося спецыяліста, які можа падзяліцца планамі мерапрыемстваў: "Начальнік па ідэалогіі цяпер на мерапрыемстве". Здагадваемся на якім.

Пра тое, што 6 жніўня ў парку Дружбы народаў плануецца правесці мерапрыемства, штаб Ціханоўскай паведаміў гарадскім уладам яшчэ 14 ліпеня. Але ўлады не прынялі гэта паведамленне пад увагу. У штабе кандыдата паведамляюць, што яны ўжо падалі скаргі ў ЦВК пра тое, што мерапрыемства ў парку Дружбы народаў парушае Выбарчы кодэкс.

Пакуль што Святлана Ціханоўская не адмаўляецца ад правядзення мітынгу ў парку Дружбы народаў. 30 ліпеня там сабралася каля 63 тысяч яе прыхільнікаў — гэта стала адной з самых масавых палітычных акцый у гісторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі