Памёр рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Анатоль Маразевіч

9 лістапада на 67-м годзе жыцця памёр рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анатоль Маразевіч, інфармуе БЕЛТА.

Цырымонія развітання з рэктарам пройдзе сёння ў холе навучальнага корпуса №2 Акадэміі кіравання (вул. К.Маркса, 22). Пачатак цырымоніі — у 11.30.

Доктар тэхнічных навук, прафесар Анатоль Маразевіч быў на пасадзе рэктара Акадэміі кіравання ад 15 лістапада 2007 года. У 2014-м ён атрымаў званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя 7 кандыдатаў і адзін доктар навук. Паведамляецца, што Анатоль Маразевіч быў высокакваліфікаваным педагогам з глыбокімі ведамі ў галіне метадалогіі падрыхтоўкі спецыялістаў і навуковых кадраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі