На 92-м годзе ў Польшчы памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Аляксандр Баршчэўскі (літаратурны псеўданім "Алесь Барскі").
Баршчэўскі быў адным з найбольш вядомых беларускіх дзеячаў у Польшчы, дзясяткі гадоў клапаціўся пра беларускі асяродак у гэтай краіне.
Ён нарадзіўся на Беласточчыне ў 1930 годзе. У 1955 скончыў Лодзінскі ўніверсітэт. У 1966-м у Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Творчасць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў".
Быў загадчыкам кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, кіраваў Беларускім літаратурным аб’яднаннем "Белавежа" пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
У 1993 годзе Баршчэўскаму надалі званне ганаровага доктара БДУ ў Мінску.