Памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй

Памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй

22 красавіка ва ўзросце 59 гадоў памёр музычны крытык, журналiст i пiсьменьнiк Анатоль Мяльгуй. Як паведамляецца, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых беларускіх музычных крытыкаў. Яго пяру належыць мноства рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён быў сярод арганізатараў першых беларускамоўных рок-фэстаў "Тры колеры-І" і "Тры колеры-ІІ". У гэтых фэстах упершыню на сцэну выйшлі такія гурты, як "Мроя", "Бонда" ды інш.

Разам з Вітаўтам Мартыненкам ён напісаў і выдаў некалькі кнігi пра беларускую рок-музыку: "Праз рок-прызму" і "222 альбомы беларускага року і не толькі...". 

З Мартыненкам іх звязвала не толькі праца, але і блізкае сяброўства. Апошні запіс Мяльгуя ў сацсетках, зроблены 17 красавіка, якраз прысвячаўся гадавіне з дня смерці сябра. 

Развітанне з Анатолем Мяльгуем адбудзецца 26 красавiка ў рытуальнай зале крэматорыя а 13-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі