Памёр кароль Саудаўскай Аравіі

Памёр кароль Саудаўскай Аравіі 90-гадовы Абдала Бэн Абдэль Азіз Аль Сауд. Пахаванне адбудзецца ўжо сёння ўдзень. Новым каралём стаў брат памерлага 79-гадовы Салман. Ён ужо выконваў большую частку абавязкаў манарха ў час хваробы караля Абдалы.

ВВС нагадвае, што Абдала Бэн Абдэль Азіз Аль Сауд узышоў на трон у 2005 годзе, але часта хварэў. Апошнія некалькі тыдняў ён правёў у бальніцы з-за лёгачнай інфекцыі.

Новы кароль Саудаўскай Аравіі Салман.

Фота: АР, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі