Вы тут

Памёр кампазітар "Песняроў" Алег Моўчан, аўтар “Малітвы” на верш Янкі Купалы

sb.by

Памёр кампазітар Алег Моўчан. Пра гэта паведаміла ў "Фэйсбуку" яго жонка, спявачка Ірына Відава. Прычынай смерці стала працяглая хвароба. Музыку было 54 гады.

Моўчан нарадзіўся ў 1965 годзе, скончыў кансерваторыю па класе кампазіцыі. З 1987 года працаваў у дзяржаўнай філармоніі, дзе ў тым ліку складаў песні для салістаў беларускага канцэртнага аркестра. У 90-я гады пачаў супрацоўнічаць з “Песнярамі”, дзе заняў пасаду музычнага кіраўніка.

Песні, напісаныя Моўчанам для "Песняроў", сталі папулярнымі. Напрыклад, менавіта ён стварыў музыку для цыклаў “Вянок” і Ave Sole, а таксама напісаў песні “Стася”, “Мілая жанчына”, “Падманіце мяне”, “Юнацтва”.

Найбольш вядомая песня — “Малітва” на верш Янкі Купалы.                  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.