Памерла італьянская кіназорка Джына Лалабрыджыда

Джына Лалабрыджыда — у маладосці і ў апошнія гады / smotrim.ru

Ва ўзросце 95 гадоў памерла кіназорка Джына Лалабрыджыда.

Шырокую вядомасць акторка атрымала пасля выхаду на экраны фільма "Фанфан-цюльпан", дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Жэрар Філіп. Пасля гэтага Джыну сталі запрашаць у галівудскія фільмы. Яны здымалася з такімі акторамі, як Хамфры Богарт, Фрэнк Сінатра, Юл Брынер, Тоні Кёрціс.

Самыя вядомыя фільмы з яе ўдзелам — "Фанфан-цюльпан", "Сабор Парыжскай Божай Маці", "імперская Венера", "Самая прыгожая жанчына ў свеце". 

Танец Эсмеральды ў "Саборы Парыжскай Божай Маці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.