Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў адправяць у карцар

Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў адправяць у карцар

Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў адправяць у карцар. Пра гэта піша яго дачка Інга. Яе бацьку ўжо аб'явілі пра 7 сутак карцара, але невядома, калі туды адправяць. "Мажлiва, гэта адбудзецца, калi з карцара выпусцяць Вольгу Маёраву, бо зараз яна знаходзiцца там", — дадае дачка. Папярэдні раз яго адпраўлялі ў карцар за тое, што на праверках ён адмаўляецца прызнаваць сябе "схільным да экстрэмізму".

Фігурант "справы Аўтуховіча" Уладзімір Гундар — інвалід (у яго ампутаваная нага). У траўні 2021-га ён ужо быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (так кваліфікавалі яго дзеянні падчас затрымання ў канцы 2020-га, хаця Гундар заявіў пра збіццё). Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гундара палітвязнем.

Суд над "групай Аўтуховіча" праходзіць у гродзенскай турме. Гундара абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК РБ — "стварэнне злачыннай арганізацыі" (ч. 1 арт. 285 КК) і "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" (ч. 2 арт. 357 КК). Сваю віну ён не прызнае. "Следства сшыла справу белымі ніткамі", заявіў палітвязень. Ён трымаў за кратамі сухую галадоўку, абараняючы свае правы і пратэстуючы супраць здзекаў.

"Цiск на людзей працягваецца i яны гэтага не хаваюць, а наадварот, задаволеныя, што могуць так здзеквацца i не панесцi адказнасцi", — піша дачка Гундара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі