Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар

Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар

Палітвязня Уладзіміра Гундара, фігуранта "справы Аўтуховіча", зноў змясцілі ў карцар. На гэты раз за тое, што на праверках ён адмаўляецца прызнаваць сябе "схільным да экстрэмізму". Яго жонка Алена кажа, што ў карцары Гундар прабудзе 6 сутак. Аб'яўляць галадоўку ён не збіраўся.

Раней Уладзімір Гундар 11 сутак трымаў сухую галадоўку — пратэставаў супраць здзекаў. Ён мае другую групу інваліднасці, а ў канцы чэрвеня яго падчас суда змясцілі ў клетку ў адных майтках, рукі прыкулі кайданкамі да кратаў.

11 ліпеня сухую галадоўку аб'явіў Мікалай Аўтуховіч. У панядзелак яго не было на судзе, стан яго здароўя невядомы.

Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Па справе праходзяць 12 чалавек. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі