Мікалай Аўтуховіч аб'явіў сухую галадоўку

Мікалай Аўтуховіч аб'явіў сухую галадоўку

Мікалай Аўтуховіч аб'явіў сухую галадоўку. Такім чынам ён пратэстуе супраць парушэння яго правоў. Па словах Аўтуховіча, ён не атрымлівае газеты, яму перадаюць лісты толькі ад маці. Пра гэта паведамляюць прапагандысты, якія прысутнічаюць у судзе.

Гучны працэс па справе Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек з 18 траўня праходзіць у будынку гродзенскай турмы №1. Аўтуховіча абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве", "стварэнні злачыннай арганізацыі", "акце тэрарызму", "замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і іншым. Па версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў.

Раней у судзе дапытвалі абвінавачаных і пацярпелых, цяпер вывучаюцца матэрыялы справы.

Сухую галадоўку з 30 чэрвеня трымаў фігурант справы, палітвязень Уладзімір Гундар. Пасля вызвалення з карцара ён стаў піць ваду. Праваабаронцы паведамляюць, што галадоўку ён спыніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі