Палітвязня Андрэя Толчына вінавацяць у "экстрэмізме"

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын / t.me/bajmedia/

Палітвязня Андрэя Толчына вінавацяць у "экстрэмізме". Гэта артыкул 361-1 — "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім". Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера следчыя перадалі ў пракуратуру для вывучэння і накіравання ў суд, паведамляе БАЖ. Раней меркавалася, што былога гомельскага журналіста затрымалі за "нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы".

Падрабязнасці справы Толчына дагэтуль невядомыя, паколькі абвінавачанне трымаецца ў таямніцы. У лістах на волю з прычыны турэмнай цэнзуры напісаць пра гэта адкрыта вязень не можа. У Андрэя Толчына з'явілася адвакатка, але яна таксама абмежаваная падпіскай пра неразгалошванне таямніцы следства.

Толчына раней неаднаразова затрымлівалі за журналісцкую дзейнасць. Пасля пратэстаў 2020 года і пачатку рэпрэсій ён вырашыў сысці з прафесіі. Яго затрымалі 27 верасня 2023-га ў Гомелі, сілавікі правялі ператрус у кватэры, забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты.

64-гадовы Андрэй Толчын пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі