Палітвязень Ігар Банцэр у штрафным ізалятары 19 дзён трымаў галадоўку

Палітвязень Ігар Банцэр у штрафным ізалятары 19 дзён трымаў галадоўку

Палітзняволенага рокера Ігара Банцэра выпусцілі са штрафнога ізалятара (ШІЗА), дзе ён правёў 40 дзён. 

Як паведамляе Радыё "Свабода", апошнія 19 дзён Банцэр трымаў галадоўку, піў толькі ваду. Ён кажа, што пачуваецца кепска, асцерагаецца, што самастойна выйсці з галадоўкі не здолее, таму будзе дамагацца, каб яго паклалі ў шпіталь.

Таксама музыка расказаў, што за парушэнні яго збіраюцца перавесці з віцебскай "хіміі" ў калонію.

Банцэр распавёў журналістам і прычыны сваіх "адседак" у ШІЗА. Чатыры разы запар яму прысуджалі па 10 сутак. Першы раз — за спазненне на адбой на некалькі хвілін, другі раз — "быў не голены", трэці — нібыта адмовіўся прыбіраць прыбіральні, чацвёрты — быццам бы сварыўся з супрацоўнікамі "хіміі".

Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года "хіміі" па абвінавачанні ў хуліганстве: ён станчыў без штаноў перад міліцыянтам. Падчас суда гродзенец трымаў сухую галадоўку ў СІЗА 16 сутак. У тэрмін "хіміі" яму залічылі час у СІЗА, і пасля пераліку (адзін дзень у СІЗА раўняецца двум дням "хіміі") яму заставалася сядзець восем месяцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі