Пад Страсбургам сышоў з рэек хуткасны пасажырскі цягнік
Пад Страсбургам сышоў з рэек хуткасны пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў Парыж. Пацярпелі больш за 20 чалавек, найбольш цяжкая траўма ў машыніста (на верталёце яго даставілі ў бальніцу). Агулам у цягніку былі 348 пасажыраў, паведамляе euronews.com.
Мяркуецца, што прычынай аварыі стала значнае прасяданне насыпу. Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне. З рэек сышлі толькі лакаматыў і некалькі першых вагонаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.