Пад Мазыром пры пасадцы перакуліўся ваенны верталёт (відэа)

Пад Мазыром пры пасадцы перакуліўся ваенны верталёт (відэа)

Пад Мазыром, за 6 км на паўночны захад ад горада, падчас навучальных палётаў перакуліўся ваенны верталёт. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, здарэнне адбылося 25 красавіка ў 16.20.

Верталёт МІ-24, які належыць 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў, выконваў планавую пасадку на пляцоўку па-за аэрадромам.

Паведамляецца, што экіпаж верталёта жывы. У раёне пляцоўкі прызямлення разбурэнняў няма.

Міністэрства абароны прызначыла камісію, якая вызначыць прычыны здарэння.

Пад Мазыром пры пасадцы перакуліўся ваенны верталёт (відэа)
Прыблізнае месца падзення верталёта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі