Па захадзе Беларусі ў суботу чакаюцца навальніцы і парывісты вецер

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 29 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, уначы — слабы, удзень — парывісты, месцамі па захадзе — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў са знакам "плюс", па захадзе краіны чакаецца 11-16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +21...+27 градусаў.

У нядзелю, 30 жніўня, уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 20-27 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.