Няпоўны працоўны дзень выклікаў рост незаконнага прадпрымальніцтва

Пераход шэрагу прадпрыемстваў на няпоўны працоўны дзень стаў адной з прычын незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Васіль Камянко.
Паводле яго слоў, у некаторых працоўных з'явіўся вольны час і яны пачалі актыўна займацца аказаннем паслуг, як прыватным возніцтвам, будаўнічымі працамі, зборам мэблі, рамонтам аўтамабіляў.

Пры ўсіх складанасцях падатковыя службы такіх асоб усё ж выяўляюць і папярэджваюць пра незаконнасць іх дзейнасці, паведаміў намеснік міністра.

Як паведамляе БелаПАН, за пяць месяцаў гэтага года выяўлена 10,5 тысячы фізічных асоб, якія займаліся прадпрымальніцтвам без рэгістрацыі. Гэта ў тры разы больш у параўнанні з мінулым годам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі