Новы самалёт "Белавія" Embraer E195-E2 другога пакалення прыбудзе ў Мінск

Embraer E195-E2 / instagram.com/embraer/
Embraer E195-E2 / instagram.com/embraer/

20 лютага авіякампанія "Белавія" падпісала лізінгавую дамову на набыццё трох новых самалётаў другога пакалення Embraer E195-E2.

Прыбыццё першага з іх плануецца ўжо ў снежні. Два іншыя прыляцяць у сакавіку і красавіку 2021 года. 

Embraer E195-E2 — гэта абсалютна новы самалёт. Яго парадкавы нумар — 42. Нямногія авіякампаніі ў свеце (у Еўропе іх усяго дзве) атрымалі такія паветраныя судны, паведамляе t.me/otvinta_by са спасылкай на прадстаўніка "Белавіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі