Ні дня без рэкордаў: у Мінску абноўлены тэмпературны максімум

У сераду ў Мінску прагназуюць кароткачасовы дождж і да + 33°С / Еўрарадыё
У сераду ў Мінску прагназуюць кароткачасовы дождж і да + 33°С / Еўрарадыё

На беларускіх метэастанцыях ў аўторак, 13 ліпеня, былі зафіксаваныя 22 тэмпературных рэкорду, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Белгідрамета.

Максімум абноўлены і ў Мінску. У аўторак паветра ў сталіцы прагрэлася да + 33,8°С (+0,3 да папярэдняга рэкорду 70-гадовай даўніны). Новыя тэмпературныя рэкорды дня ўсталяваныя таксама ў Магілёве (+34,8), у Віцебску (+33,6), Горках (+33,1).

Гарачэй за ўсё ўчора было ў Жлобіне (+35°С), але абсалютны рэкорд дня выстаяў. Самая высокая температруа 13 ліпеня была зафіксавана ў Брэсце ў 1959 годзе (+36,6°С).

У перыяд экстрэмальна гарачага надвор'я, якое назіраецца ў Беларусі з 21 чэрвеня, да медыкаў з цеплавымі ўдарамі звярнулася ўжо 208 чалавек, 54 з іх былі шпіталізаваныя, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Сёння сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Тэмпература паветра пры гэтым захаваецца на ўзроўні +29..+ 34°С, у асобных раёнах будзе да + 35..+ 36°С. У Мінску таксама днём магчымы кароткачасовы дождж і навальніца. Паветра днём прагрэецца да + 31..+33°С, увечары будзе +25..+27 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі