Вы тут

Некалькі банкаў перасталі выдаваць крэдыты фізічным асобам

Некалькі беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў / Еўрарадыё

Адразу некалькі беларускіх банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам, паведамляе TUT.by. 

БПС-Сбербанк з 28 жніўня часова прыпыняе прыём крэдытных заявак ад фізічных асоб. Пры гэтым банк абяцае абслугоўваць ранейшыя крэдыты ў звычайным рэжыме і разгледзець заяўкі, прынятыя не пазней за 27 жніўня. 

Тэхнабанк таксама з 28 жніўня перастае выдаваць новыя крэдыты. 

Прыпыніў выдачу спажывецкіх крэдытаў Белгазпрамбанк.

А БТА Банк з 26 жніўня часова прыпыніў выдачу спажывецкага крэдыту "Універ".

У РРБ-Банку выдачу крэдытаў прыпынілі яшчэ з 18 жніўня.

А Беларускі Народны банк з 25 жніўня выдачу перастаў выдаваць фізічным асобам крэдыты на аўтамабілі і нерухомасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.