"Не магу назваць сябе "прэзідэнт" — Ціханоўская расказала пра свой статус

"Не магу назваць сябе "прэзідэнт" — Ціханоўская расказала пра свой статус

Святлана Ціханоўская ў вялікім інтэрв'ю TUT.by сказала, што бачыць сябе ў цяперашняй сітуацыі як нейкі "сімвал свабоды". Пры гэтым ні палітыкам, ні лідарам нацыі яна сябе не лічыць. Па словах Ціханоўскай, яна разумее людзей, якія называюць яе "прэзідэнт Света", але сама не прызнае за сабой права так называцца.

"Я не адчувала маральнага права выйсці і сказаць: "Я прэзідэнт", таму што няма прамых доказаў [перамогі на выбарах], — кажа Святлана Ціханоўская. — І я павінна была думаць, як такую заяву ўспрымуць і людзі, і навакольныя краіны, таму што з балкона можна крыкнуць што заўгодна, але што стаіць за гэтымі словамі, што ты можаш прапанаваць?" Таму яна прапануе спыніцца на "сімвале". "З гэтым я яшчэ магу пагадзіцца", — кажа Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі