Найбольшая колькасць снегу сёння выпала ў Полацку

Большая частка Беларусі 22 сакавіка апынулася пад снегам у выніку халоднага атмасфернага фронту, які прыйшоў на тэрыторыю нашай краіны.  Перад гэтым зімовы снег цалкам сышоў у Беларусі 9 сакавіка.

Больш за ўсё снегу выпала ў Полацку — 3 см, паведамляе БелаПАН. У Мінску снежны полаг складае 1 см. На нядзельную раніцу снегу не было толькі на ўсходзе Брэсцкай вобласці і на большай частцы Гомельшчыны.

Мінімальная начная тэмпература зафіксавана ў Полацку — мінус 7,4 градуса. У сталіцы пахаладала да 4,4 градуса марозу.

Нагадаем, што ў сярэдзіне сакавіка 2013 года на Беларусь абрынуўся снежны цыклон "Хаўер". Тады ў Мінску вышыня снежнага покрыва вырасла за ноч з 46 да 57 см. Найбольш тады занесла снегам Магілёўшчыну — вышыня снегу складала ад 58 да 61 см.

Якое надвор’е будзе ў лютым і ці варта рыхтавацца да “Хаўера-2015”?

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі