Вы тут

Навальніцы і аранжавы ўзровень небяспекі на захадзе: надвор'е на панядзелак

Навальніцы і моцны вецер прагназуюць на 13 чэрвеня / Pixels, Hebert Santo

Раніцай і днём 13 чэрвеня на захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Белгідрамет паведамляе аб аранжавым узроўні небяспекі.

Тэмпература паветра ў панядзелак днём у Мінску, Віцебску і Брэсце складзе + 23...+25 ° C.

Цяплей будзе ў Магілёве — +25...+27 °C.

У Гомелі чакаецца + 27...+29 ° C.

Значна ніжэй тэмпература будзе ў Гародні — +19...+21 °C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.