У чацвер у Беларусі будзе ад +11 да +19 градусаў
Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay
У чацвер, 12 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс", месцамі чакаецца ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца ад +11 па паўночным усходзе да +19 градусаў па паўднёвым захадзе Беларусі.
У пятніцу, 13 сакавіка, таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 3 градусаў марозу па ўсходзе да 6 градусаў цяпла па захадзе краіны. Удзень будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, па захадзе і поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +18 градусаў.