У аўторак у Беларусі будзе да +18 градусаў
Вясна, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 10 сакавіка, у Беларусі будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы — уначы слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 да +2 градусаў. Удзень прагназуецца ад 9 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 18 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.
11-12 сакавіка надвор'е ў Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы. Чакаецца пераменная воблачнасць.
У сераду, 11 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі на захадзе — парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе -2...+4 градусы. Удзень тэрмометры пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль, па захадзе і поўдні Беларусі паветра прагрэецца да 18 градусаў цяпла.