Навагрудскія чыноўнікі маліліся, каб пайшоў дождж (фота)
![Навагрудскія чыноўнікі маліліся, каб пайшоў дождж (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dozdz-2106-4.jpg.webp?itok=JDgenaBx)
19 чэрвеня ў Свята-Мікольскім кафедральным саборы Навагрудка адбыўся малебен аб дажджу. Узначаліў яго благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук, паведамляе eparhia.by.
Паведамляецца, што на набажэнства прыйшло ўсё кіраўніцтва раёна — старшыня райвыканкама Анатоль Маркевіч, кіраўнікі аддзелаў выканкама, старшыня райсавета Сяргей Мішарын.
Таксама малебны прайшлі ва ўсіх храмах благачынія і на гаспадарчых дварах.