Сярод затрыманых былі тры звычайныя пасажыры тралейбуса — праваабаронца

Сярод затрыманых былі тры звычайныя пасажыры тралейбуса — праваабаронца

Праваабаронцы абяцаюць, што поўныя спісы затрыманых удзельнікаў учарашняй акцыі з’явяцца ў бліжэйшы час на праваабарончым сайце “Вясна”. 

Суды над затрыманымі пройдуць у Цэнтральным і Першамайскім судах Мінска. Затрыманні адбыліся пасля дазволенай акцыі: людзі ў цывільным выцягвалі ўдзельнікаў акцыі з тралейбуса. 

Вядома, што большую частку людзей прывезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Сярод іх былі тры звычайныя пасажыры, іх адпусцілі прыкладна праз гадзіну. Па Першамайскім РАУС ніякай інфармацыі праваахоўнікі ўвогуле не давалі, таму дагэтуль невядомая дакладная колькасць затрыманых. 

"Анархістам паскладалі па некалькі пратаколаў. Па-першае, парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), за тое, што хавалі твары за маскамі. І амаль у кожнага ёсць "непадпарадкаванне" (арт. 23.4). Па сукупнасці па двух артыкулах ім можа пагражаць да 25 сутак, — каментуе для Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка. — Я ведаю, што ў Цэнтральным РАУС было дакладна чатыры дзяўчыны, і ведаю, што іх дастаткова моцна збівалі. І пра Першамайскі было вядома пра тры дзяўчыны, але там іх відавочна больш”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі