Наста Дашкевіч: Зміцер не парывае з "Маладым фронтам"

Сёння з'явілася інфармацыя, што былы палітвязень Зміцер Дашкевіч збіраецца пакінуць "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі). Ён кіраваў арганізацыяй з 2004 года. Дарэчы, яго жонка Наста зараз з'яўляецца намесніцай кіраўніка арганізацыі.


 
У каментары Еўрарадыё Наста Дашкевіч адзначыла, што іх сям'я не збіраецца пакідаць арганізацыю:



Наста Дашкевіч: "Ніхто не сыходзіць. І Зміцер адыходзіць ад пасады старшыні. Гэта зразумела, бо ён заёмае гэтую пасаду з 2004 года. І, адпаведна, ён хоча, каб арганізацыю рухала тая моладзь, якая ёсць цяпер. Што датычыць мяне, то я таксама нікуды далёка ад дзейнасці "Маладога фронту" не адыходжу — гэта мае сябры, мая сям'я... Але што там як складзецца, будзе вырашаць з'езд. Маладафронтаўская рада будзе вырашаць, як будзе рухацца далей арганізацыя і хто якую ролю будзе займаць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі