Нахабны "гастралёр" з Беларусі ўчыніў серыю крадзяжоў у Расіі

Расійскія паліцэйскія затрымалі 34-гадовага грамадзяніна Беларусі. Мужчыну падазраюць ва ўчыненні серыі крадзяжоў у Смаленску і Санкт-Пецярбургу, распачатыя крымінальныя справы.

Як інфармуе БЕЛТА, ад дзеянняў беларуса на Смаленшчыне пацярпелі крамы, сацыяльныя ўстановы і гасцініца. Звычайна ён прыходзіў туды і прадстаўляўся афіцыйнай асобай. Падчас размоваў з работнікамі намагаўся адцягнуць іх увагу і скрадаў кашалькі з грашыма, сотавыя тэлефоны, іншыя каштоўныя рэчы. Пасля гэтага зламыснік знікаў.  

Беларуса адшукалі ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён у кавярні скраў грошы ў наведвальніка. Мужчыну арыштавалі, праводзіцца расследаванне. Як стала вядома, раней яго асуджвалі за падобныя злачынствы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі