Вы тут

Надвор'е ў панядзелак 26 красавіка: навальніцы, мокры снег і да +9

Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё

У панядзелак 26 красавіка будзе да + 9-ці, кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Будзе воблачна з праясненнямі, заходні і паўночна-заходні ўмераны вецер, часам парывісты — да 15-20 м / с.

Уначы слупок тэрмометра апусціцца ад +1 да -5, днём будзе 3-9 градусаў вышэй за нуль.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў да канца красавіка цяпла ў Беларусі не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.