Нацбанк прапануе банкам зрабіць беларускамоўныя версіі сайтаў

Нацбанк прапануе банкам зрабіць беларускамоўныя версіі сайтаў

Нацбанк Беларусі прапануе камерцыйным банкам увесці ў абавязковую камунікацыю з кліентамі беларускую мову. Таксама прапануецца забяспечыць беларускамоўныя версіі сайтаў і мабільных дадаткаў. Як паведамляе interfax.by, банкі атрымалі ліст Асацыяцыі беларускіх банкаў. У ім ёсць спасылка на звароты грамадзян, якія прыходзяць у Нацыянальны банк. У іх людзі просяць "забяспечыць захаванне іх правоў у выбары мовы пры ажыццяўленні банкаўскага абслугоўвання", а таксама "выкарыстоўваць беларускую мову нароўні з рускай мовай пры інфармаванні і прадастаўленні... фінансавых паслуг насельніцтву".

Таму Нацбанк і звярнуўся ў асацыяцыю. Прапануецца, каб беларуская мова з'явілася ў банкаматах, інфакіёсках, у інтэрнэт-банкінгу, на сайтах, у дамовах. Асацыяцыя беларускіх банкаў вырашыла сабраць у сваіх чальцоў меркаванні на гэты конт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі