Вы тут

На Змітра Дашкевіча пачалі крымінальную справу

Зміцер Дашкевіч пасля затрымання

На грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча пачалі крымінальную справу. Гэта вынікае з паведамлення ў праўладных тэлеканалах. 

ГУБАЗіК піша, што на Дашкевіча "сабраны матэрыял для прыцягнення яго па артыкуле 342 КК РБ, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз адміністраваныя інтэрнэт-супольнасці".

Артыкул 342 Крымінальнага кодэкса прысвечаны дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле яго пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. 

Дарэчы, фатаздымак Дашкевіча пасля затрымання зрабілі ў кабінеце, дзе на дзвярах бачныя прапагандысцкія плакаты з літарамі Z і V. Гэтымі літарамі пазначаецца расійская тэхніка, якая ваюе ва Украіне. 

Дашкевіча затрымалі 23 сакавіка пасля ператрусу ў яго кватэры. Сёння стала вядома, што яго завезлі на Акрэсціна.

У сям'і трое дзяцей, яны чакаюць нараджэння чацвёртага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.