Вы тут

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца на Акрэсціна, яго чакае суд

Зміцер Дашкевіч падчас затрымання ў мінулым годзе / facebook.com/nasta.dashkevich

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца на Акрэсціна, у чацвер ці ў пятніцу яго чакае суд па адміністрацыйнай справе. Пра гэта ў Facebook напісала Наста Дашкевіч. У чым абвінавачваюць грамадскага дзеяча і былога палітвязня, пакуль невядома.

"Ці гэтым усё скончыцца — невядома", — піша Наста Дашкевіч.

Ператрус у кватэры Дашкевічаў прайшоў у сераду. Сілавікі забралі камп'ютарную тэхніку, тэлефоны, звезлі з сабой Змітра Дашкевіча.

"Час цяжкі, але мусім трымацца", — піша Наста Дашкевіч. У Дашкевічаў трое дзяцей, яны чакаюць чацвёртага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.