На Сонцы адбылася самая магутная за апошнія 12 гадоў успышка

На Сонцы адбылася самая магутная за апошнія 12 гадоў успышка

На Сонцы адбылася самая магутная за апошнія 12 гадоў успышка. Яе прычынай стала зліццё двух найбуйнейшых груп сонечных плямаў. Астраномы кажуць пра ўнікальнасць з’явы. Падобная ўспышка магчымая толькі пры ўмовах, якія складваюцца вельмі рэдка. Цяперашняя з’ява адбылася на фоне сонечнага мінімуму і гэта яшчэ адна таямніца, якую мусяць разгадаць навукоўцы, інфармуе РІА “Новости”.

Успышку на Сонцы аднеслі на найвышэйшага класа, яна атрымала бал Х9.3. Гэта дазволіла ёй трапіць у лік пяці самых магутных успышак на паверхні зоркі, якія былі зафіксаваныя за час назіранняў.

Адзначаецца, што паколькі ўспышка адбылася ў кропцы, якая ўвесь час “глядзіць” на нашу планету, уздзеянне гэтай з’явы на Зямлю будзе максімальным. Аднак пакуль ніхто не можа сказаць, чаго варта чакаць. Толькі праз некалькі дзён стане зразумела, як магутная ўспышка на Сонцы паўплывае на Зямлю і зямлян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі