На сайт onliner.by адбылася DDoS-атака

На сайт onliner.by адбылася DDoS-атака

На сайт onliner.by у чацвер, 10 кастрычніка, адбылася DDoS-атака. Яна пачалася каля 12-й гадзіны дня, піша прэс-служба БАЖ. 

Па звестках адмінаў сайта, у некаторых карыстальнікаў ён адчыняецца праз раз і працуе павольна. 

"Мы прыносім свае прабачэнні за гэтыя нязручнасці. Нашыя спецыялісты разам з інжынерамі дата-цэнтра займаюцца вырашэннем праблемы. Бліжэйшым часам бесперабойная праца сайта і ўсіх сэрвісаў будзе адноўленая", — запэўніваюць яны.

Супрацоўнікі onliner.by таксама адзначаюць апошнімі днямі падазроную актыўнасць у профілях карыстальнікаў. У сувязі з гэтым яны настойліва раяць абараніць свой профіль: памяняць пароль і ўключыць двухэтапную праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі