На сайце Мінадукацыі знайшлі праграму для тайнага майнінгу крыптавалют

На сайце Мінадукацыі знайшлі праграму для тайнага майнінгу крыптавалют

Карыстальнікі, якія зайшлі на сайт Міністэрства адукацыі, заўважылі, што антывірус яго блакуе. Пра гэта парталу TUT.by распавёў чытач Валерый.

"Антывірус DrWeb пры спробе ўваходу на сайт Міністэрства адукацыі РБ выдаваў паведамленне "URL заблакаваны", — кажа мужчына.

Ён адправіў спасылку ў лабараторыю DrWeb. І атрымаў адказ, што з гэтага сайта распаўсюджваецца шкоднасны скрыпт JS. BtcMine, прызначаны для майнінгу крыптавалюты на камп'ютарах наведвальнікаў, пакуль ў браўзэры наведвальніка адчыненая гэтая старонка. "Гэты скрыпт мог быць размешчаны на сайце як свядома яго адміністрацыяй, так і без ведама адміністрацыі шляхам узлому сайта або выкрадання адміністратарскіх уліковых даных", — распавялі ў лабараторыі DrWeb. 

Прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая паведаміла журналістам, што такая праблема існуе з раніцы 11 кастрычніка, але спецыялісты працуюць над яе ліквідацыяй. Сайт павінен аднавіць працу бліжэйшым часам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі