На пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў зможа трапіць кожны ахвочы

Пра гэта Еўрарадыё распавядае дэпутат Дзмітрый Харытончык, старшыня Камісіі па прамысловасці, ТЭК, транспарце і сувязі, якая рыхтавала дакумент:



Харытончык:Спачатку дзяржаўны орган вызначае, якія пасяджэнні будуць адкрытымі. І на гэтыя пасяджэнні можна будзе прыходзіць грамадзянам”.



Папраўкі ў закон “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” прайшлі першае чытанне. Новая рэдакцыя замацоўвае права (на жаль, не абавязак!) дзяржаўных органаў праводзіць “адкрытыя пасяджэнні, на якіх забяспечваецца прысутнасць фізічных асобаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асобаў”. Аб раскладзе, даце, часе і месцы адкрытых пасяджэнняў чыноўнікі мусяць паведамляць “як правіла, не пазней, чым за пяць каляндарных дзён” да іх правядзення.



Закон набудзе моц праз тры месяцы пасля апублікавання. Такім чынам, гледачоў пачнуць пускаць у дзяржустановы (у тым ліку і ў Палату прадстаўнікоў) не раней за красавік.



Насамрэч, дзяржаўным органам і зараз нічога не перашкаджае праводзіць адкрытыя пасяджэнні. Спадзяемся, папраўкі ў закон падштурхнуць чыноўнікаў да карыстання гэтым правам.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі