Экс-памочнік Лукашэнкі стаў венчурным інвестарам
Кірыл Руды / фота з яго старонкі ў linkedin.com
Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі стаў венчурным інвестарам. Пра новую працу Кірыл Руды паведаміў у сацсетках, заўважыла выданне "Зеркало".
Руды стаў партнёрам у BlueLake Ventures, якая працуе з 2022 года. Гэта венчурная кампанія спецыялізуецца на "тэхналогіях глыбокага ўзроўню" — напрыклад, рабатызацыі і ШІ.
На сайце кампаніі гаворыцца, што Руды спецыялізуецца на міжнароднай стратэгіі, трансгранічным партнёрстве і аказанні дапамогі тэхналогіях, якія развіваюцца, у засваенні глабальных рынкаў.
У 2013-2016 гадах Руды быў памочнікам Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, а ў 2014-2016 — яшчэ і кіраўніком эканамічнага ўпраўлення адміністрацыі Лукашэнкі. Яго называлі натхняльнікам лібералаў-рэфарматараў. У 2016-2020 гадах Руды працаваў амбасадарам Беларусі ў Кітаі, а пасля перайшоў у прыватны сектар.