На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы
![Сутыкненні ў Брэсце 10 жніўня 2020 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/brest.jpg.webp?itok=ufnIMWm2)
Сутыкненні ў Брэсце 10 жніўня 2020 года / t.me/ATN_BTRC/
На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы. Ён адвучыўся там ва ўніверсітэце, працаваў, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
Прапагандысты заявілі, што затрыманне мужчыны звязанае з яго ўдзелам у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м у Брэсце. На відэа ён называе сябе Уладзіславам.
Па некаторых звестках, затрыманне адбылося ў пачатку лета, але відэа прапагандысты паказалі толькі цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.