На мінскіх перамовах не дамовіліся пра абмен палоннымі

На мінскіх перамовах не дамовіліся пра абмен палоннымі

На мінскіх перамовах па ўсходняй Украіне не дамовіліся пра запланаваны раней абмен 50 палоннымі з абодвух бакоў. Як паведамлялася раней, такая дамоўленасць была дасягнутая на пасядэжнні Кантактнай групы тыдзень таму, 13 студзеня.

Дар'я Аліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леаніда Кучмы, звінаваціла ў гэтым прадстаўнікоў сепаратыстаў. "Прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей не выконваюць рэкамендацыі Трохбаковай кантактнай групы ні аб захаванні рэжыму цішыні, ні аб абмене незаконна ўтрымліванымі асобамі. Прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у апошні момант высунулі зусім непрымальныя ўмовы такога абмену. Такім чынам, дзясяткі людзей, якія шмат месяцаў не бачылі свае сем'і, зноў пазбаўленыя магчымасці вярнуцца да сваіх родных", — перадае УНІАН яе словы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі