Вы тут

На футбольным матчы "Марсэль" — "Бардо" быў адзін глядач, і гэта не чалавек

pressball.by

На футбольным матчы "Марсэль" — "Бардо" быў адзін глядач, і гэта не чалавек. З-за дыскваліфікацыі стадыёна (падчас матчу з "Лілем" фанаты "Марсэля" закідалі поле петардамі і фаерамі) гэты паядынак чэмпіянату Францыі прайшоў пры пустых трыбунах. На іх патрапіў толькі бадзяжны кот, інфармуе pressball.by.